БЕЛ Ł РУС

Маркета Вондраўшава выйграла Уімблдан

15.07.2023 / 17:37

Nashaniva.com

У фінале чэшская тэнісістка, да гэтага 42-я ракетка свету, выйграла ў двух сэтах у Онс Жабер (Туніс, 6-я) — 6:4, 6:4.

Маркета Вондраўшава. Фота: Clive Brunskill / Getty Images

24-гадовая Вондраўшава ўпершыню ў кар'еры выйграла турнір Вялікага шлема. З панядзелка яна стане дзясятай ракеткай свету. Таксама Маркета — першая нясеяная тэнісістка з 1968 года, якая выйграла Уімблдан.

Онс Жабер спыніла Арыну Сабаленка ў паўфінале, Онс другі раз запар гуляла фінал Уімблдана і прайграла.

У фінале мужчынскага турніру заўтра згуляюць першая ракетка свету Карлас Алькарас (Іспанія) і серб Новак Джокавіч — рэкардсмен перамог на турнірах Вялікага шлема і на сёння другая ракетка свету. Пачатак а 16-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула