БЕЛ Ł РУС

«Цалуйцеся» — у мінскім парку пасля рэканструкцыі з'явіліся незвычайныя «дарожныя знакі». Глядзіце, якія яны прышпільныя

17.07.2023 / 11:16

Nashaniva.com

У парку 50-годдзя Кастрычніка ў Мінску з'явіліся незвычайныя «дарожныя знакі». Яны выкананыя з гумарам, падымаюць настрой і на беларускай мове. Фота знакаў з'явіліся ў Facebook у групе «Падарожнічайце па Беларусі».

Знакі з'явіліся ў парку пасля рэканструцыі. 

Усе фота: «Падарожнічайце па Беларусі» / Facebook

Як паведамляла выданне «Мінск-навіны», рэканструкцыю парку пачалі летась. Тут часткова адрамантавалі асфальтаваныя дарожкі, прывялі ў парадак плітачнае пакрыццё, усталявалі 35 новых апор асвятлення, правялі расчыстку парка, нанеслі разметку для веласіпедыстаў. 

Таксама тут паставілі арт-аб'екты. Адно і іх — святлафоравае дрэва. 

Рэканструкцыя парку працягваецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула