БЕЛ Ł РУС

Мінабароны расказала, чым займаюцца беларуска-расійскія навучальна-баявыя цэнтры

18.07.2023 / 15:10

Nashaniva.com

У Беларусі створаныя і функцыянуюць вучэбна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў беларускай і расійскай армій па ўзаемадзеянні і прымяненні ўзбраення. У абаронным ведамстве вызначылі асноўныя напрамкі работы цэнтраў.

Фота: Adam Berry Getty Images

У Мінабароны адзначылі, што штодзённая праца цэнтраў будзе праходзіць згодна з планам па сумеснай падрыхтоўцы і будзе адпавядаць рэгламенту.

Мерапрыемствы паўсядзённай дзейнасці, якія не ўваходзяць у план сумеснай падрыхтоўкі, будуць праводзіцца згодна з законамі Беларусі і Расіі.

Падрыхтоўка спецыялістаў у цэнтрах вядзецца па праграмах сумеснай падрыхтоўкі. Сюды ўваходзяць комплексныя заняткі, палявыя выхады, тактыка-страявыя заняткі, тактыка-спецыяльныя заняткі.

«Не радзей як адзін раз на год пад кіраўніцтвам аб'яднанага камандавання праводзяцца сумесныя трэніроўкі і тактыка-спецыяльныя вучэнні», — дадалі ў беларускім абаронным ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула