БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Беларусі чакаюцца навальніцы. МНС папярэдзіла пра магчымае адключэнне электрычнасці

20.07.2023 / 08:51

Nashaniva.com

Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэдзіла пра неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з'явы на сённяшні дзень. Сёння, 20 ліпеня, у асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы.

Фота: «Наша Ніва»

Днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. тэмпература паветра +20..+27°С.

У Мінску чакаецца +20..+22°С. Магчымая навальніца.

МНС паведамляе пра фактары небяспекі пашкоджання (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненне прыродных загаранняў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула