БЕЛ Ł РУС

Вагнераўцы працягваюць трэніраваць беларускіх вайскоўцаў. Сёння — ля польскай мяжы

20.07.2023 / 09:24

Nashaniva.com

Мінабароны Беларусі паведаміла, што Узброеныя сілы Беларусі працягваюць сумесныя трэніроўкі з байцамі ПВК «Вагнер».

Скрыншот пятнічнага відэа з паведамлення Мінабароны.

На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы на палігоне «Брэсцкі».

У мінулую пятніцу Мінабароны Беларусі паведаміла, што пад Асіповічамі праходзяць заняткі з падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў. Інструктарамі выступаюць «вагнераўцы».

«Ваеннаабавязаныя асвойваюць навыкі перамяшчэння на полі бою і тактычнай стральбы, атрымліваюць веды па інжынернай падрыхтоўцы і тактычнай медыцыне», — казалася ў тым паведамленні.

Тым часам у Беларусь ужо прыбылі восем калонаў ПВК, а Яўген Прыгожын нават запісаў з Беларусі відэа. 

У самім ПВК «Вагнер» зазначаюць, што ў Беларусь можа прыбыць да дзесяці тысяч байцоў.

Чытайце таксама:

Прыгожын у сваёй першай прамове ў Беларусі заклікаў «не крыўдзіць беларускіх дзяўчат»

У Беларусь прыбылі яшчэ дзве калоны вагнераўцаў — «Беларускі Гаюн»

Што вядома пра «Піянера», які будзе кіраваць ПВК «Вагнер» у Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула