БЕЛ Ł РУС

Пачынаюць судзіць навукоўца Юрыя Адамава. Яму інкрымінуюць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці

20.07.2023 / 10:16

Nashaniva.com

Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Дзіна Кучук, паведамляе «Вясна».

Юрый Адамаў

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka».

Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорвіка (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванне ў Брукхэйвенскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША) пра ўдасканаленне лікавага мадэлявання для моцна карэляваных сістэмаў.

І яшчэ адно Postdoctoral-даследаванне ў тэорыі фізікі кансэндаваных станаў у Тэхаскім універсітэце A&M (ЗША).

Падтрымаць Юрыя можна, заданаціўшы часопісу, адным са стваральнікаў якога ён стаў незадоўга да затрымання.

Падтрымайце Адамава: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Юрый Уладзіміравіч Адамаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула