БЕЛ Ł РУС

Крэмль адказаў на заявы Польшчы аб перакідванні вайскоўцаў да Беларусі

20.07.2023 / 14:28

Nashaniva.com

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія вядзе працу пасля заявы Польшчы аб перакідванні вайскоўцаў да Беларусі.

Сумесная калабарацыя беларускіх вайскоўцаў і вагнераўцаў на палігоне «Брэсцкі». Фота: Мінабароны

Варожае стаўленне да Расіі і Беларусі — гэта «падстава для павышанай увагі», заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Так ён адказаў на заявы Польшчы аб перакідванні дадатковых вайскоўцаў да ўсходняй мяжы NATO побач з Беларуссю.

«Праца вядзецца. Безумоўна, гэта выклікае занепакоенасць. Гэта рэальнасць, сапраўды, агрэсіўнасць Польшчы, такое варожае стаўленне і да Беларусі, і да Расійскай Федэрацыі. Вядома, гэта падстава для павышанай увагі», — заявіў Пяскоў, піша РБК.

Пра тое, што Польшча пачала ўмацоўваць усходнюю мяжу пасля паведамленняў аб «пераездзе» ПВК «Вагнер» у Беларусь, паведамляла Генеральнае камандаванне краіны ў пачатку ліпеня. «Мы ўмацоўваем сваю прысутнасць ва ўсходняй Польшчы. 1 тысяча салдат і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й механізаваных брыгад перамесцяцца на ўсход Польшчы», — гаварылася ў паведамленні вайскоўцаў.

Іх планавалася перакінуць у Падляшша.

Чытайце таксама:

Мінабароны апублікавала ФОТЫ сумеснай трэніроўкі сіл спецаперацый і байцоў ПВК «Вагнер» на палігоне «Брэсцкі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула