У Старобіне ў народнае апалчэнне ўзялі дзяўчыну
Сёння старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў агляд добраахвотнікаў з атрада народнага апалчэння ў Старобіне.
Фота: тэлеграм-канал «Слуцк, Салігорск. Мінская праўда»
«Цікавы факт: сярод апалчэнцаў — адна дзяўчына», — піша тэлеграм-канал «Салігорск. Слуцк. Мінская праўда».
У Салігорску сёння ваеннаабавязаныя тэрытарыяльнай абароны адбівалі атаку на аб'ект крытычна важнай гарадской інфраструктуры.
Мэтай для дыверсійна-разведвальнага атрада стаў водаканал. Баевікі нібыта спрабавалі падарваць помпу, але сустрэлі адпор з боку апалчэнцаў.
Дрон, які выкарыстоўваўся ДРГ для разведкі, паспяхова быў нейтралізаваны пры дапамозе спецыяльнай стрэльбы. Праўда, адзін з будынкаў баевікі змаглі падпаліць, але тут на дапамогу прыйшлі пажарныя, піша «Спутнік».
Чытайце таксама:
Мінабароны расказала, каго не возьмуць у народнае апалчэнне
Байцы з народнага апалчэння змогуць захоўваць зброю дома
У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне
Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім