БЕЛ Ł РУС

Беларускія каталікі гуртуюцца праз бота Аарона

20.07.2023 / 23:49

Nashaniva.com

Праект беларускіх каталікоў, які сабраў і сістэматызаваў расклад святых імшоў у парафіях Мінска, выходзіць на новы ўзровень. Рэсурс Imsha.by, створаны камандай энтузіястаў, пашыраецца на ўсю краіну і шукае валанцёраў у парафіях, піша Katolik.Life.

«Колькі разоў здаралася так, што мы спрабавалі даведацца, дзе і ў які час можна сустрэцца з Хрыстом у Мінску! А гэта не так проста — інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была неактуальная, і даводзілася тэлефанаваць сябрам-каталікам і пытацца — а каторай святая Імша?», — кажуць пра ідэю праекта яе аўтары.

Цяпер на рэсурсе прадстаўленая інфармацыя пра месцы і час (у тым ліку з пазнакай аб анлайн-трансляцыі) правядзення рымска-каталіцкіх імшоў і грэка-каталіцкіх літургій у Мінску.

А цяпер каманда абвясціла, што занялася стварэннем такой сістэмы для ўсёй Беларусі і запрасіла валанцёраў з парафій. Сістэма, якая ствараецца, прэзентуецца як «першая ў свеце». А для дапамогі валанцёрам створаны адмысловы бот пад назвай Аарон.

Каб запрасіць да супрацоўніцтва святароў і знайсці валанцёраў у парафіях, аўтары праекта прыязджаюць на епархіяльныя сустрэчы святароў і распавядаюць пра праект. А ў сваіх сацсетках — знаёмяць з удзельнікамі каманды.

Чытайце таксама:

У Маскве каталікі маліліся па-беларуску і разважалі пра «чарку і скварку»

Нунцый Антэ Ёзіч правёў інаўгурацыю Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі

Як выглядае цяпер касцёл у Солах, дзе зафарбавалі фрэску «Цуд над Віслай» ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула