БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне беларус учыніў ДТЗ на 220 тысяч еўра шкоды

21.07.2023 / 08:17

Nashaniva.com

У нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія беларус на фуры трапіў у ДТЗ, удзельнікамі якога сталі адразу чатыры грузавікі. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Фота: пажарная дружына абшчыны Брэнц

Інцыдэнт адбыўся 19 ліпеня каля 16:49 на трасе BAB 24 у напрамку Гамбурга ля горада Нойштат-Глеве, недалёка ад аднайменнай развязкі.

Праз будаўнічыя работы абочына была перакрытая грузавіком і загараджальным прычэпам. З неўстаноўленай пакуль прычыны наш 58-гадовы суайчыннік урэзаўся ў гэты прычэп.

У выніку ўдару загараджальны прычэп адкінула на тры іншыя грузавікі, якія знаходзіліся ў раёне будаўнічай пляцоўкі.

Фота: пажарная дружына горада Нойштат-Глеве

У выніку аварыі 61-гадовы польскі кіроўца грузавіка з загараджальным прычэпам пацярпеў сур'ёзна, яшчэ адзін кіроўца — 59-гадовы немец — атрымаў лёгкія траўмы.

Транспартным сродкам была нанесена матэрыяльная шкода на 220 тысяч еўра. Аўтабан для ліквідацыі наступстваў перакрывалі на 4 з паловай гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула