Супернік БАТЭ па кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў выйграў Суперкубак Кіпра
Учора «Арыс» Аляксея Шпілеўскага выйграў у «Амоніі» з Нікасіі 2:0.
Фота: тэлеграм-канал «Арыса»
На гэтым тыдні футбалісты «Арыса» правялі тры кантрольныя матчы: яны прайгралі кіеўскаму «Дынама» (0:4) і аўстрыйскаму «Штурму» (0:2) і разышліся мірам з венскай «Аўстрыяй» (1:1).
Першы паядынак другога раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Арысам» пройдзе ў сераду ў Лімасоле, сустрэча ў адказ пройдзе 1 жніўня ў Венгрыі.
Пра феномен «Арыса» і беларусаў у ім можна прачытаць па наступнай спасылцы.
«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам
Чытайце таксама:
БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Месі згуляў першы матч за новы клуб. І адразу забіў гол
Гол беларускага легіянера вывеў віленскі «Жальгірыс» у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў