БЕЛ Ł РУС

Кітай і Туркменістан рэзка скарацілі колькасць студэнтаў у Беларусі

23.07.2023 / 12:05

Nashaniva.com

На гэтую інфармацыю Белстата звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Кітайскія студэнты ў Мінску. Архіўнае фота: «Наша Ніва»

З 2021 года ў Беларусі скарачаецца колькасць студэнтаў-замежнікаў, хоць раней было наадварот: назіраўся трэнд на павелічэнне. З 2021/2022 навучальнага года па сёння студэнтаў-замежнікаў стала менш на 3864 чалавекі — з 24 338 да 20 474. Зніжэнне — на 16%. Гэта вынікае са свежага зборніка Белстата «Беларусь у лічбах».

Скарачэнне за год у трох самых вялікіх групах выглядае так:

Раней студэнты з Туркменістана складалі больш за палову замежнікаў у беларускіх ВНУ. Напрыклад, у 2019 годзе іх было 10 056.

Па ўсіх астатніх краінах колькасць скарацілася нязначна, а па некаторых нават вырасла:

Пры гэтым з беларускай статыстыкі проста зніклі дзве сотні ўкраінскіх студэнтаў, якія навучаліся ў беларускіх ВНУ да вайны. У зборніку Белстата ў 2020/2021 навучальным годзе яны ёсць. А вось ужо ў новым зборніку «Беларусь у лічбах» іх няма за гэты ж навучальны год. Можна было б падумаць, што ўкраінцаў няма з прычыны нязначнай колькасці, але ўказана колькасць студэнтаў з Казахстана, якіх яшчэ менш — 194. Пры гэтым агульная лічба супадае і там, і там.

Навучанне замежных студэнтаў прыносіць Беларусі дзясяткі мільёнаў даляраў за год. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула