БЕЛ Ł РУС

21-гадовы француз пабіў сусветны рэкорд па плаванні на 400 метраў

24.07.2023 / 12:57

Марк Рыхтэр

Папярэдні рэкорд трымаўся ажно з Пекінскай алімпіяды 2008 года.

Французскі плывец Леон Маршан падчас чэмпіянату свету па водных відах спорту пабіў сусветны рэкорд па хуткасці заплыву на 400 метраў сярод мужчын. Сваю ўзнагароду хлопец атрымаў асабіста ад папярэдняга рэкардмэна і амерыканскага плаўца Майкла Фэлпса. Фота: Adam Pretty / Getty Images

У суботу на чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў горадзе Фукока (Японія) малады французскі плывец Леон Маршан пабіў рэкорд амерыканскага 23-кратнага алімпійскага чэмпіёна па плаванні Майкла Фэлпса. Пра паведаміла агенцтва CNN.

21-гадовы Маршан пераадолеў дыстанцыю ў 400 метраў у індывідуальным заплыве за 4:02.50 (чатыры хвіліны 2,5 секунды), скараціўшы на 1,34 секунды папярэднюю адзнаку Фэлпса.

Гэты рэкорд трымаўся з Пякінскай алімпіяды 2008-га года.

«Гэта было вар'яцтва, адна з самых балючых рэчаў, якія я калі-небудзь рабіў! Я трэніраваўся для гэтага кожны дзень. Я пабіў сусветны рэкорд, гэта так узрушаюча! Я не ведаю, што сказаць, я такі шчаслівы!» — падзяліўся эмоцыямі Маршан.

 Другое месца заняў амерыканец Карсан Фостэр, а трэцяе — японец Даія Сэта. На ўзнагароджанні менавіта Майкл Фэлпс, папярэдні сусветны рэкардсмен, уручыў Леону залаты медаль.

Варта адзначыць, што для Маршана гэта ўжо другое золата чэмпіянату свету на гэтай дыстанцыі. Дэбютнае ён заваяваў летась. Плывец з Францыі ўжо трэці раз стаў чэмпіёнам свету, таксама на яго рахунку сярэбраны медаль сусветнага першынства.

Чытайце таксама:

Украіна можа адмовіцца ад байкоту спаборніцтваў з удзелам расіян і беларусаў

Ад Швейцарыі да Новай Зеландыі. Пяць крутых футбалістак з жаночага чэмпіянату свету

«У іспанцаў прынята хутка пераводзіць знаёмства ў ложак». Беларускі расказваюць, чым адрозніваюцца спатканні за мяжой

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула