«Гэта вайна, якую пачала Расія» — Белы дом пра атаку дронаў на Маскву
Карын Жан-П'ер падкрэсліла, што на працягу ўсіх месяцаў вайны РФ амаль штодня наносіць удары па цывільных аб'ектах ва Украіне.
Пасля атакі беспілотнікаў па-за будынкам Мінабароны РФ відаць дым. Фота з тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ»
У адміністрацыі Джо Байдэна заявілі, што атака беспілотнікаў на Маскву з'яўляецца следствам вайны, якую развязала РФ, заявіла спікерка ведамства Карын Жан-П'ер, піша Украінская праўда».
На просьбу пракаментаваць атаку дронаў на цэнтр Масквы, спікерка Белага дома заявіла: «Гэта вайна, якую пачала Расія».
Карын Жан-П'ер падкрэсліла, што на працягу ўсіх месяцаў вайны РФ амаль штодня наносіць удары па цывільных аб'ектах ва Украіне.
«Расія бамбіла порт у Адэсе, забіўшы і параніўшы ўкраінскіх цывільных, разбурыўшы аб'ект гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА, знішчыўшы дзясяткі тысяч тон збожжа, якое прызначалася для іншых краін ва ўсім свеце», — заявіла яна.
Пры гэтым спікерка адміністрацыі Байдэна адзначыла, што ЗША не падтрымліваюць нанясення ўдараў Украінай па тэрыторыі РФ, але нагадала, што Крым з'яўляецца ўкраінскай тэрыторыяй.
Чытайце таксама:
Маскву на світанку атакавалі беспілотнікі: пашкоджаны будынак побач з Мінабароны РФ
Bellingcat: У месцы, якое атакавалі дроны ў Маскве, знаходзяцца сакрэтныя аб’екты ГРУ