БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пакуль застаецца ў Расіі?

25.07.2023 / 07:10

Nashaniva.com

Лукашэнка вылецеў у суседнюю краіну ў суботу вечарам і два дні вёў перамовы з Пуціным.

Мяркуючы з усяго, ягоны самалёт усё яшчэ знаходзіцца ў Расіі. «Боінг» з бартавым нумарам EW-001PA, здаецца, дагэтуль знаходзіцца ў аэрапорце «Пулкава» ў Санкт-Пецярбургу, заўважыў ноччу Reform.by.

Як сведчаць звесткі сэрвісу radarbox.com, станам на раніцу самалёт таксама застаецца ў Расіі.

Карта radarbox.com

Карта radarbox.com

Лукашэнка вылецеў у Расію ў суботу вечарам. У нядзелю ён вёў там перамовы з Уладзімірам Пуціным, кантакты працягнуліся і ў панядзелак. Напрыклад, учора ён пабываў з Пуціным на востраве Валаам у Карэліі, дзе прыклаўся да мошчаў.

Гэта ўжо шостая сустрэча з кіраўніком Расіі ў 2023 годзе. Усе яны былі на расійскай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула