БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Аляксей Горбач выйшаў на волю. Яго асудзілі па справе Зельцара

25.07.2023 / 07:35

Nashaniva.com

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі калоніі і штраф 3200 рублёў.

Аляксей Горбач. Фота: сацсеткі

Аляксея затрымалі ў Светлагорску ў канцы верасня 2021 года паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара. 

У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада 2022 года яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) КК.

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 3200 рублёў.

Тэрмін Аляксей адбываў у івацэвіцкай калоніі № 5, адкуль 22 ліпеня выйшаў на волю, піша «Гомельская Вясна». У зняволенні яго ўтрымлівалі 1 год, 9 месяцаў і 21 дзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула