У Бярозе мужчына праваліўся ў калодзеж. Двойчы за месяц
І яго двойчы вызвалялі ратавальнікі.
Ілюстрацыйнае фота МНС
Апошні інцыдэнт адбыўся 24 ліпеня. Паведамленне ратавальнікам паступіла ў 21:15 ад суседа, які пачуў крыкі пацярпелага, піша БелТА.
64-гадовы мужчына спрабаваў дастаць вядро, якое ўпала ў калодзеж, спатыкнуўся і ўпаў. Работнікі МНС дасталі пенсіянера з калодзежа і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З агульным пераахаладжэннем арганізма яго шпіталізавалі ў бальніцу.
Характэрна, што такім чынам гора-гаспадара ратуюць ужо другі раз. Аналагічны выпадак з ім здарыўся 15 ліпеня. Тады яму на дапамогу таксама прыйшлі работнікі МНС.
Чытайце таксама:
У Мёрскім раёне мужчыну даставалі з 8-метровага калодзежа
У Глыбоцкім раёне пяцігадовая дзяўчынка ўпала ў 10-метровы калодзеж. Дапамог выратавацца сусед