БЕЛ Ł РУС

У Ліепаі турысты адмяняюць рэзервацыі і пакідаюць гасцініцы з-за ўцечкі сцёкавых вод

26.07.2023 / 10:38

Nashaniva.com

Кіраўніца Цэнтра турыстычнай інфармацыі Дайна Вітола заявіла, што ўцечка сцёкавых вод у Балтыйскае мора «стала даволі значным ударам ніжэй пояса».

Ліепая. Фота: Wikimedia Commons

У Ліепаі (Латвія) пасля ўцечкі неачышчаных сцёкавых вод у мора госці горада адмяняюць рэзервацыі ў размешчаных непадалёк гасцініцах ці пакідаюць гатэлі, паведамляе Delfi.

Кіраўніца Зіемупскага цэнтра турыстычнай інфармацыі Дайна Вітола заявіла ў інтэрв'ю, што ўцечка сцёкавых вод у мора «стала даволі значным ударам ніжэй пояса» для гасцявых дамоў.

Вітола заявіла, што турысты адмяняюць рэзервацыі, а таксама зусім з'язджаюць, бо «тыя, хто прыехаў адпачываць на мора, цалкам лагічна мяняюць кірунак».

У сваю чаргу, як адзначыла ўладальніца дома адпачынку LavenderVilla Занэ Густа, госці здзіўленыя тым, што не могуць пайсці да мора.

Аднак вада ў месцах для купання ў Ліепаі адпавядае ўсім нормам. Пра гэта сведчаць атрыманыя 25 ліпеня вынікі паўторных аналізаў вады, паведаміла агенцтву LETA кіраўнік аддзела грамадскіх адносін і маркетынгу Ліепайскай думы Зіта Лаздане.

Таксама Лаздане паведаміла, што наступныя вынікі аналізаў будуць даступныя сёння.

Увечары ў нядзелю ў Ліепаі абрынулася сценка рэзервуара папярэдняй ачысткі ачышчальных збудаванняў, у выніку брудныя сцёкавыя воды трапілі ў мора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула