БЕЛ Ł РУС

Іранская разведка працягне фінансаванне «прагрэсіўных рухаў» ва ўсім свеце

30.11.2009 / 11:30

НБ

Іранскі парламент зацвердзіў у суботу бюджэт інфармацыйнай кампаніі, скіраванай на «выкрыццё парушэнняў правоў чалавека з боку ЗША і Вялікабрытаніі»,
паведамляе AFP з спасылкай на дзяржаўныя СМІ ісламскай краіны.

Па звестках агенцтва, Іран выдаткуе каля 20 мільёнаў долараў ЗША на «абуджэнне ўвагі сусветнай супольнасці шматлікімі парушэннямі правоў чалавека з боку гэтых дзвюх краін і падтрымку прагрэсіўных рухаў, якія выступаюць супраць незаконных дзеянняў амерыканскага і брытанскага ўрадаў». Сродкі таксама пойдуць на «выкрыццё брытана‑амерыканскай змовы супраць ісламскага рэжыму», гаворыцца ў рэзалюцыі парламента Ірана. Адказваць за размеркаванне бюджэту будзе міністэрства разведкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула