БЕЛ Ł РУС

У Шчучыне слесар закурыў у каналізацыі і ўзарваўся

27.07.2023 / 10:38

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўвечары 25 ліпеня. Брыгада рабочых павінна была ліквідаваць няспраўнасць у гарадской каналізацыі. Слесар спусціўся ў калектар, дзе мусіў прасвідраваць трубу. Неўзабаве адбыўся выбух, паведамляе СК.

Скрыншот відэа СК

Калегі дасталі пацярпелага з калодзежа. Ён атрымаў апёкі больш за 50% цела. 59-гадовы мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Калі слесара дасталі з калодзежа, ён быў у прытомнасці і расказаў, што «пакуль чакаў новых указанняў кіраўніцтва, вырашыў закурыць цыгарэту». У выніку выбухнула газапаветраная сумесь.

Заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула