БЕЛ Ł РУС

Расійская ракета патрапіла ў шматпавярховік у Дняпры

28.07.2023 / 21:46

Nashaniva.com

Па ўсёй тэрыторыі Украіны недзе пасля 20:30 была абвешчана паветраная трывога. Паведамлялася, што зафіксаваны ўзлёт знішчальніка МіГ-31 з аэрадрома «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці. Адна з выпушчаных ракет патрапіла ў шматпавярховік у Дняпры.

«Дняпро. Расійскія тэрарысты патрапілі ў шматпавярховік. Станам на 21:30 па медыцынскую дапамогу звярнуліся тры чалавекі», — паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Пасля таксама з'явілася інфармацыя, што ракета патрапіла і ў будынак СБУ ў Дняпры.

Чытайце таксама:

Момант прылёту ракеты ў Таганрогу патрапіў на ВІДЭА

У Таганрогу Растоўскай вобласці прагрымеў магутны выбух

Пад Асіповічамі пабудавалі новы ангар для «Іскандэраў» — FAS

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула