Уладзімір Зяленскі прыехаў на Бахмуцкі напрамак
Прэзідэнт Украіны наведаў перадавыя пазіцыі Сіл спецыяльных аперацый.
«Сёння я тут, каб павіншаваць нашых воінаў з іх прафесійным днём, ушанаваць іх сілу. Заслухаў даклад камандзіра, паразмаўляў з вайскоўцамі. Вельмі магутныя, вельмі рэзультатыўныя. Дзякуй!» — напісаў Зяленскі.
Ён напісаў, што выкананыя аперацыі ССА гераічныя, але падрабязнасці пра іх будуць расказаныя з часам.