БЕЛ Ł РУС

У Клайпедзе танула двое беларусаў. Спатрэбілася дапамога дактароў

30.07.2023 / 11:06

Nashaniva.com

Спачатку ў літоўскай Балтыцы танулі 18-гадовы юнак і яго маці, якія прыехалі на мора з Мінска, пазней ратавалі 12-гадовую дзяўчынку з Клайпеды, якая прыйшла на мора з бабуляй, піша Delfi.

Фота: «Наша Ніва»

«Самае непрыемнае, што і нашы грамадзяне, і прыезджыя не звяртаюць увагі на знакі «Яма» і «Купацца забаронена». Яны купаліся там, дзе адбойнае цячэнне выносіць у мора», — сказаў намеснік дырэктара Klaipėdos paplūdimiai («Клайпедскія пляжы») Аляксандрас Сіякі.

Паводле яго, калі б не вокамгненная рэакцыя ратавальнікаў, то сітуацыя была б сумнай.

«Бабуля 12-гадовай дзяўчынкі распавяла, што сачыла за ўнучкай, якая купалася ў моры, і толькі на імгненне адвяла позірк, як цячэнне забрала дзяўчынку ў мора. Гэта добры прыклад — нельга пакідаць дзяцей у моры адных. На шчасце, усё скончылася добра», — заўважыў Сіякі.

Беларусам спатрэбілася дапамога дактароў, але ўсё абышлося. У суботу ратавальнікі дапамагалі выбрацца з ямы і іншым адпачывальнікам.

«Вісіць жоўты сцяг, людзі расслабіліся. Мора бывае небяспечным, асабліва тады, калі ёсць адбойнае цячэнне і хвалі. Будзьце асцярожныя», — заклікаў выратавальнік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула