БЕЛ Ł РУС

Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі. Але хутка яго адключаць ад сеткі

31.07.2023 / 12:19

Nashaniva.com

Аб'ём электраэнергіі, выпрацаванай другім энергаблокам БелАЭС з моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны, склаў 1 мільярд 63 мільёны кілават-гадзін.

Фота: «Наша Ніва»

Гэта першы значны вытворчы вынік працы энергаблока, дасягнуты ў рамках доследна-прамысловай эксплуатацыі, паведамляе Мінэнерга.

Ведамства паведамляе, што праводзяцца выпрабаванні тэхналагічных сістэм і абсталявання. У найбліжэйшы час яны будуць праводзіцца на розных рэжымах працы блока, уключаючы яго разгрузку з адключэннем ад сеткі для наступнай ацэнкі характарыстык абсталявання.

З уводам другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю атамная станцыя будзе генераваць каля 18,5 млрд кВт·г электраэнергіі за год, што дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд куб. м прыроднага газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула