БЕЛ Ł РУС

Навальніцы. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў першыя дні жніўня

31.07.2023 / 15:55

Nashaniva.com

1 жніўня месцамі, а днём па Гродзенскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы +12..+17°C, максімальная тэмпература днём будзе +22..+28°С. У Мінску +24..+26°С.

Фота: «Наша Ніва»

2 жніўня, на Іллю, уначы пераважна па заходняй палове краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, навальніцы. Ноччу +13..+19°С, максімальная тэмпература днём складзе + 19..+25°С, па ўсходзе да +28°С. У Мінску +20°С.

3 жніўня кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу +11..+17°С, максімальная тэмпература днём складзе +22..+29°С. У Мінску +25°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула