БЕЛ Ł РУС

Прызначылі новага кіраўніка тэлеканала «Беларусь 24»

31.07.2023 / 15:57

Nashaniva.com

Спадарожнікавы канал «Беларусь 24», які вяшчае за межы Беларусі, узначаліў тэлевядучы Павел Лазовік.

Павел Лазовік. Фота: Белтэлерадыёкампанія

Павел Лазовік нарадзіўся ў Маладзечне, у 2003 годзе скончыў факультэт мастацтваў Інстытута сучасных ведаў.

Раней Лазовік вёў навінавыя перадачы на канале «Беларусь 1», у тым ліку «Галоўны эфір», працаваў на Беларускім радыё, займаў пасаду намесніка дырэктара інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Раней тэлеканал узначальваў Аляксандр Мартыненка. Калісьці ён быў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі, а таксама вядомы сярод іншага і тым, што ў свой час быў жанаты з намесніцай кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталляй Пяткевіч.

Чытайце таксама:

У «Беларусьфільма» новы кіраўнік — чаму знялі папярэдняга?

Акно спальні: хросны бацька Азаронка пахваліўся новай кватэрай у льготным доме

49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула