БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду пабіў чарговы рэкорд. Гэтым разам па галах галавой

1.08.2023 / 9:40

Nashaniva.com

Гэтым разам партугальскі форвард саудаўскага «Аль-Насра» ўсталяваў рэкорд па забітых мячах галавой у афіцыйных гульнях.

За секунды да гола. Фота з інстаграма Крышціяну Раналду

Раналду забіў 145-ы мяч галавой у афіцыйным матчы групавога этапу клубнага Кубка арабскіх чэмпіёнаў з туніскім «Манастырам» (4:1).

Па гэтым паказчыку ён абышоў экс-форварда 1960-1970-х зборнай Нямеччыны Герда Мюлера, які запісаў на свой рахунак 144 галы галавой. Трэцяе месца займае іспанец Карлас Сантыльяна (125), які выступаў за «Рэал» у 1970-1980-х гадах.

У Пеле — 124 такія мячы.

Чытайце таксама:

У чым феномен футбола ў Саудаўскай Аравіі, куды за Раналду ламануліся топавыя еўрапейцы

Крышціяну Раналду: Еўрапейскі футбол можа пра мяне забыць, я не вярнуся

Крышціяну Раналду ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса за самы высокі даход сярод спартоўцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула