БЕЛ Ł РУС

Беларус зрабіў прапанову дзяўчыне падчас скачка з парашутам

1.08.2023 / 17:04

Nashaniva.com

Павел Бора — знешні відэааператар мінскага аэраклуба. Ён здымае на камеру эмоцыі падчас скачкоў, сам знаходзячыся ў палёце. А ягоная нявеста Марына — чэмпіёнка Беларусі па скачках з парашутам на дакладнасць. На рахунку абаіх больш за 500 скачкоў з парашутам. Так што галоўнае пытанне малады чалавек таксама вырашыў задаць у паветры, піша «Анлайнер».

Сімвалічна, што пара пазнаёмілася ў Міжнародны дзень парашутыста — 26 ліпеня, тры гады таму. І прапанову Павел вырашыў зрабіць у гадавіну знаёмства. Да дня Х пачаў рыхтавацца грунтоўна — за паўгода.

«У нас у Беларусі скачкі праходзяць з чацвярга па нядзелю. А 26 ліпеня выпала на сераду, на жаль. Таму мы спецыяльна паехалі ў Разанскую вобласць, дзе можна скакаць кожны дзень. Акрамя таго, там скачкі ідуць з вышыні 4 км (у нас у асноўным з 3 км), а мне якраз трэба было больш часу падрыхтавацца.

Я заўсёды марыў зрабіць прапанову ў вольным падзенні. Многія кажуць, што гэта нерэальна, пярсцёнак абавязкова выпадзе. Але я быў упэўнены, што ўсё магчыма. Хоць я сапраўды хваляваўся, што мог згубіць пярсцёнак у паветры.

Сябар жаніха распрацаваў і надрукаваў на 3D-прынтары спецыяльнае мацаванне пярсцёнка на руку, каб яно нікуды не паляцела. Пры гэтым захоўвалася магчымасць надзець яго на палец проста ў паветры.

Здзіўленая і расчуленая нявеста адразу ж кіўнула: «Так!»

Павел адзначыў, што зрабіў прапанову ў вольным падзенні на хуткасці 200 км/г — пакуль ён такі адзіны сярод беларусаў.

Чытайце таксама:

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

Як вазочнік Аўдзевіч выпрабоўваў сваю дзяўчыну Канарамі і зрабіў ёй прапанову ў Парыжы

«У яго мысленне саракагадовага мужчыны». Вядомая мінская бізнэсвумен расказала пра шлюб з былым блогерам каманды А4

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула