БЕЛ Ł РУС

На барысаўскім прадпрыемстве знайшлі птушаня вялікага бугая

3.08.2023 / 15:50

Nashaniva.com

Супрацоўнікі барысаўскага прадпрыемства «СВУДС экспарт» выявілі на сваім працоўным месцы незвычайнае птушаня. Спецыялісты вызначылі, што яно адносіцца да чырванакніжнага віду — вялікага бугая, паведамляе edinstvo.by.

Птушаня агледзеў ветэрынар, яно здаровае. Згодна з заканадаўствам, якое рэгулюе падобнага кшталту выпадкі, склікалі камісію і падпісалі акт канфіскацыі.

Работнікі Барысаўскага лясгаса адвезлі птушку ў Цэнтр дапамогі птушкам і жывёлам «Пустальга» ў вёску Ласі Маладзечанскага раёна.

Раней, у ліпені, жыхары Барысаўскага раёна знайшлі на дарозе каля вёскі Тарасаўкі траіх маленькіх птушанят сыча, якія таксама адносяцца да віду, занесенага ў Чырвоную кнігу. Супрацоўнікі райінспекцыі адвезлі іх у Цэнтр дапамогі дзікім жывёлам «Сірын». Там іх маюць падгадаваць, навучыць паляваць і выпусцяць на волю.

Чытайце таксама:

У Тураве пабачылі чорную варону. І гэта сенсацыя

У Пінску зафіксавалі першы доказ гнездавання ў нас адной з найменшых птушак у Еўропе

У Швейцарыі загнездаваў рэдкі від птушак, якога тут не было 400 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула