БЕЛ Ł РУС

Над Крымам збіта 13 беспілотнікаў — акупацыйныя ўлады

4.08.2023 / 07:52

Nashaniva.com

Расійскія вайскоўцы збілі і нейтралізавалі 13 украінскіх беспілотнікаў, якія спрабавалі правесці тэрарыстычную атаку на аб'екты, размешчаныя ў Крыме, піша «Спутнік» са спасылкай на Мінабароны Расіі.

Як удакладнілі ў ведамстве, у ноч на пятніцу УСУ выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты самалётнага тыпу.

«Дзяжурнымі сродкамі СПА знішчана дзесяць БПЛА. Яшчэ тры беспілотнікі праціўніка было нейтралізавана сродкамі радыёэлектроннай барацьбы», — гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелых і разбурэнняў няма.

У Крыме дзейнічае жоўты ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула