Вярхоўны суд 15 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Чатыры партыі ўжо ліквідавана.
Старшыня АГП Мікалай Казлоў знаходзіцца ў калоніі. Фота: «Наша Ніва»
Вярхоўны суд 15 жніўня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Працэс ініцыяваны Міністэрствам юстыцыі.
Насуперак патрабаванням новай рэдакцыі закона аб палітычных партыях, АГП не падавала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю.
Вярхоўны суд ужо ліквідаваў КХП — БНФ, партыю «Зялёныя», напэўна, Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, праўладную Беларускую патрыятычную партыю.
9 жніўня будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, а 14 жніўня — аб ліквідацыі Партыі БНФ.
Перарэгістрацыю прайшло тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістравана новая партыя — «Белая Русь».
Усяго ў Беларусі на пачатку года было 15 партый.