БЕЛ Ł РУС

Расія падвоіла план выдаткаў на абарону ў 2023 годзе

4.08.2023 / 11:55

Nashaniva.com

Расія падвоіла свае мэтавыя выдаткі на абарону ў 2023 годзе да больш чым 100 мільярдаў даляраў. Гэта траціна ўсіх дзяржаўных выдаткаў, як паказаў урадавы дакумент, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters.

Толькі ў першай палове 2023 года Расія выдаткавала на абарону на 12%, або на 600 млрд расійскіх рублёў, больш, чым першапачаткова было запланавана на 2023 год.

Выдаткі на абарону за першыя шэсць месяцаў 2023 года склалі 5,59 трлн расійскіх рублёў, што складае 37,3% ад агульных 14,97 трлн рублёў, выдаткаваных дзяржавай за гэты перыяд, гаворыцца ў дакуменце.

Рост вайсковых выдаткаў дапамагае сціпламу аднаўленню эканомікі Расіі ў гэтым годзе за кошт росту прамысловай вытворчасці, але ўжо прывёў да дэфіцыту бюджэтных сродкаў у памеры каля 28 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула