БЕЛ Ł РУС

Пад Курскам з беспілотніка скінулі выбуховыя прылады

5.08.2023 / 07:24

Nashaniva.com

Пашкоджаныя шыбы ў Пакроўскім храме і ў двух адміністрацыйных будынках.

Ілюстрацыйнае фота. En.wikipedia.org

«З украінскага беспілотніка скінулі ў Рыльску выбуховыя прылады. На шчасце, пацярпелых няма. Пашкоджаныя шыбы ў двух адміністрацыйных будынках, выбітыя шыбы ў Пакроўскім храме», — напісаў у сваім тэлеграме губернатар Раман Старавойт.

Ён дадаў, што на месцы працуюць прадстаўнікі сілавых структур і следчых органаў.

Горад Рыльск знаходзіцца на адлегласці каля 50 км ад мяжы з Украінай.

Чытайце таксама:

У Керчанскай пратоцы марскі дрон пратараніў расійскі танкер

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула