БЕЛ Ł РУС

Беларуская каманда «Пагоня» дэбютуе ў ІІ кваліфікацыйным раўндзе Кубка Польшчы па футболе

7.08.2023 / 7:51

Nashaniva.com

У аўторак беларускі футбольны клуб «Пагоня Варшава/Team Ivulin» згуляе афіцыйны матч супраць польскай «Victoria Zerzeń». Гэта стане першай гульнёй хлопцаў на прафесійным узроўні.

Каманда, якая складаецца выключна з беларускіх гульцоў, атрымала дазвол на ўдзел у Кубку Польшчы ад Польскага футбольнага саюза, паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

ФК «Пагоня Варшава» быў створаны ў 2022 годзе і правёў шмат аматарскіх матчаў і нават турніраў у падтрымку беларускіх палітзняволеных.

Партнёрам каманды для ўдзелу ў Кубку Польшчы выступае Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. 

Мы запрашаем вас далучыцца да гэтай гістарычнай падзеі і падтрымаць нашых суайчыннікаў у важнай для каманды гульні! 

«Мы вельмі разлічваем пабачыць вас на трыбунах запаснога поля варшаўскай Легіі па адрасе Łazienkowska 3 (уваход праз паркінг каля Заходняй трыбуны галоўнага стадыёна)», — паведамляе БФСС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула