БЕЛ Ł РУС

На поўдні Швецыі і Нарвегіі праз непагадзь адмяняюць цягнікі і паромы

7.08.2023 / 10:39

Nashaniva.com

У Нарвегіі, дзе месцамі абвешчана чырвонае папярэджанне, чыгуначны аператар SJ Norge паведаміў аб адмене ўсіх цягнікоў на лініі Dovrebanen паміж Осла і Тронхеймам і яшчэ двух кірунках на 7-8 жніўня. Атмасферны фронт ужо дасягнуў поўдня Швецыі, паведамляюць NRK і Aftonbladet.

Meteorologisk Institute

У выніку залеваў месцамі падтапіла дарогі, а вакол гарадка Еўле амаль 19 тысяч чалавек засталіся без святла.

Адменены паромы са Швецыі ў Польшчу праз Балтыйскае мора, але цягнікі пакуль курсуюць без значных праблем.

Аэрапорт Стакгольма прымае рэйсы, але з вялікімі затрымкамі, а асобныя самалёты накіравалі ў іншыя аэрапорты.

Эрэсунскі мост, які злучае Данію і Скандынаўскі паўвостраў, для руху не закрываюць, але раяць пазбягаць паездак буйным грузавікам, каб іх не перакуліла ветрам.

 У Нарвегіі прагназуюць, што залевы могуць аказацца самымі магутнымі за апошнія 25 гадоў.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўчора была зафіксавана самая высокая тэмпература за апошнія два леты

На сёння абяцаюць складаныя ўмовы надвор'я: моцныя дажджы, навальніцы, град

Як гарачая ванна. Сусветны акіян пабіў тэмпературны рэкорд усіх часоў, і гэта толькі пачатак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула