БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне мужчына задушыў сабаку на вачах у дзяцей

7.08.2023 / 10:56

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 26 ліпеня ў вёсцы Рупейкі. Дзеці распавялі бацькам, што на іх вачах мужчына задушыў бадзяжнага сабаку. Бацькі, пабачыўшы цела жывёлы, паведамілі ў міліцыю.

Фота: гродзенская міліцыя

Забойцам аказаўся 51-гадовы мясцовы жыхар, які да гэтага інцыдэнту не меў праблем з законам. Мужчына толкам не змог патлумачыць матывы, а спаслаўся на правал у памяці.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Жорсткае абыходжанне з жывёлай».

Чытайце таксама:

У Мастоўскім раёне школьніцы застрэлілі сабаку і знялі відэа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула