БЕЛ Ł РУС

КДК знайшоў 55 тон бульбы на сметніку

7.08.2023 / 18:13

Nashaniva.com

У Камітэце дзяржаўнага кантролю расказалі, як пад Мінскам знайшлі 55 тон бульбы сярод будаўнічага смецця.

Фота: t.me / kgk_oficial

Паводле інфармацыі КДК, у чэрвені 2023 года ў Мінскім раёне ў закінутай сіласна-сенажнай траншэі сярод будаўнічага смецця, а таксама бытавых адкідаў супрацоўнікі ведамства знайшлі так званае пахаванне бульбы ўраджаю 2022 года. Бульба належала адной з сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Паведамляецца, што больш за 55 тон бульбы не толькі не было ў бухгалтарскім уліку гаспадаркі, але ў выніку неналежнага захоўвання яна пачала псавацца. У ведамстве адзначылі, што клубні месцамі былі пашкоджаныя, прараслі, а таксама сталі ўжо і гнісці.

Фота: t.me / kgk_oficial

Пасля ўмяшання кантралёраў бульбу апрыходавалі і ў поўным аб'ёме змаглі рэалізаваць на крухмальны завод. «Прычыненая гаспадарцы шкода кампенсаваная вінаватай службовай асобай», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

«У першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей». Мінсельгасхарч арыгінальна патлумачыў абмежаванні на экспарт кураціны

Пад Гроднам выкапалі бульбіну вагой 800 грамаў

Мытнікі затрымалі на мяжы амаль паўтысячы шыншылавых скурак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула