БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы вучацца кіраваць «Паланэзамі»

8.08.2023 / 11:22

Nashaniva.com

У ходзе палявога збору таксама пройдуць комплексныя заняткі, падчас якіх вайскоўцы адпрацуюць нанясенне ракетных удараў.

Фота: Мінабароны

З асабовым складам рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна 231-й артылерыйскай брыгады праходзіць палявы выхад. Вайскоўцы вывучаюць рэактыўную сістэму залпавага агню «Ураган», а таксама найноўшую рэактыўную сістэму беларускай вытворчасці В-200 БМ «Паланэз», паведамляе Мінабароны.

Прычым навучанне баявому прымяненню РСЗА «Паланэз» — прыярытэтная задача.

Рэактыўная сістэма ў найбліжэйшы час паступіць на ўзбраенне 231-й артылерыйскай брыгады.

Фота: Мінабароны

У час інтэнсіўнай падрыхтоўкі рэактыўшчыкі вывучаюць тактыка-тэхнічныя характарыстыкі сістэмы, знаёмяцца з асновамі кіравання і навядзення на цэль, правіламі стральбы.

У ходзе палявога збору таксама пройдуць комплексныя заняткі, падчас якіх вайскоўцы адпрацуюць нанясенне ракетных удараў ва ўзаемадзеянні з прыдадзенымі разлікамі беспілотных авіяцыйных комплексаў «Суперкам-С350» і «Суперкам-С100».

Фота: Мінабароны

Навучанне праводзіцца як у складзе разлікаў, так і індывідуальна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула