БЕЛ Ł РУС

Школьны кірмаш каля Палаца спорту запрацуе пасля заканчэння ІІ Гульняў краін СНД

8.08.2023 / 13:55

Nashaniva.com

У сталічных універмагах такія пляцоўкі арганізавалі ўжо ў сярэдзіне ліпеня.

фота: Tochka.by

Аб працы школьных кірмашоў у Мінску распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, піша Tochka.by.

«Быў падрыхтаваны самы шырокі асартымент для любога спажыўца: як для школьніка, якому можна падабраць самае зручнае і якаснае адзенне, так і для, можа быць, самых прыдзірлівых бацькоў», — адзначыла Нагорная.

Але ў сталіцы адкрыецца яшчэ адна пляцоўка: закупіцца да школы можна будзе ля Палаца спорту. Школьны базар з'явіцца на Нямізе пасля заканчэння II Гульняў краін СНД. Ён будзе працаваць 19, 20, 26, 27 жніўня і 2—3 верасня.

«Мы ўжо другі год практыкуем такое і бачым, што гэта ўсё ж такі карыстаецца попытам, бацькам зручна», — распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Дзе закупіць усё для школы са зніжкамі

Зніжкі і акцыі на ўсё неабходнае да навучальнага года абвясцілі ў чатырох мінскіх крамах.

ГУМ

Кожны дзень у мінскім ГУМе дзейнічае зніжка да 40% на выдзелены школьны асартымент.

З 1 па 20 жніўня ў краме праходзіць акцыя «Ідэальны рэцэпт пакупак». Калі ў чэку на суму ад 100 рублёў будзе два тавары, якія ўдзельнічаюць у акцыі, у падарунак пакупнікі атрымаюць сумку-шопер і зніжку 50% на марожанае ў кафетэрыі.

З 27 жніўня па 6 верасня ў ГУМе пройдзе рэкламная гульня: сярод пакупнікоў з чэкам на суму ад 150-ці рублёў разыграюць ноўтбук, ровар, бесправадныя навушнікі і сертыфікаты на пакупкі.

ЦУМ

У ЦУМ па пакупкі да школы са зніжкай 10% можна адпраўляцца ў любы дзень, акрамя панядзелка. Яна дзейнічае на ўвесь школьны асартымент.

Пэўныя тавары можна купіць са зніжкай да 20%, але толькі ў сераду.

«На Нямізе» і «Беларусь»

У гандлёвым доме і ўнівермагу на ўвесь школьны асартымент штодня ёсць зніжка 10%, а на выдзеленыя тавары — да 50%.

Калі «На Нямізе» закупіць тавары для школы на суму ад 70-ці рублёў, то ў падарунак можна атрымаць канцылярскія прылады.

А пры куплі адной адзінкі школьнага адзення ва ўнівермагу «Беларусь» выдаюць купон на пэўныя канцылярскія тавары, заплечнікі і абутак са зніжкай ад 15 да 45%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула