БЕЛ Ł РУС

Беларуса, які збіў веласіпедыстку ў польскай Познані, вызвалілі да суда. Сям'я ў шоку

9.08.2023 / 14:59

Nashaniva.com

Аналіз паказаў, што кіроўца быў цвярозы.

Фота: epoznan.pl

Суддзя вызваліў да суда таксіста з Беларусі, які ў лютым збіў веласіпедыстку ў Познані. Сям'я ахвяры шакаваная, піша Most.

Нагадаем, трагедыя адбылася 9 лютага на вул. Дамброўскага ў Познані. 27-гадовая веласіпедыстка пераязджала дарогу. Яна не злезла з ровара, бо на тым пераходзе была спецыяльная зона для раварыстаў.

У гэты час у яе ўрэзаўся аўтамабіль Uber, за рулём якога знаходзіўся 35-гадовы грамадзянін Беларусі. Дзяўчыну рэанімавалі, але выратаваць яе не ўдалося.

Аналіз паказаў, што кіроўца быў цвярозы. Але паколькі ён паводзіў сябе дзіўна, у яго ўзялі аналіз крыві на наркотыкі. Аналіз выявіў сляды прыёму марыхуаны. Ступень наркатычнага ап'янення адпавядала больш чым палове праміле алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула