БЕЛ Ł РУС

У расійскім Дамадзедаве ўспыхнуў моцны пажар

10.08.2023 / 06:43

Nashaniva.com

У Дамадзедаве, за 10 кіламетраў ад аэрапорта, прагрымелі выбухі, пасля якіх пачаўся пажар.

У расійскім горадзе Дамадзедава Маскоўскай вобласці ноччу 10 жніўня прагрымелі выбухі, пасля чаго ўспыхнуў моцны пажар, паведамляюць расійскія СМІ.

Як паведамляе «Astra» са спасылкай на словы відавочцаў, у Дамадзедаве прагрымелі выбухі, пасля якіх пачаўся пажар. Інфармацыю аб моцным пажары ў Дамадзедаве пацвярджаюць іншыя расійскія паблікі.

«РІА Навіны» напісала са спасылкай на рэгіянальнае МНС, што гарыць аўтасэрвіс на плошчы 1 тыс. кв. м.

Расійскі Telegram-канал «Shot» сцвярджае, спасылаючыся на мясцовых жыхароў, што прычынай пажару стаў выбух балонаў з газам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула