БЕЛ Ł РУС

«Я рады за Аркадзя, лепш позна, чым ніколі». Цінькоў пракаментаваў заяву Аркадзя Волажа, які асудзіў вайну ва Украіне

10.08.2023 / 15:43

Nashaniva.com

Бізнэсовец Алег Цінькоў пракаментаваў «Дождю» заяву сузаснавальніка «Яндэкса» Аркадзя Волажа, які ўпершыню пасля паўтара года маўчання выказаўся пра вайну і заявіў, што ён «катэгарычна супраць варварскага ўварвання Расіі ва Украіну».

Алег Цінькоў. Фота з інстаграма

«Я рады за Аркадзя, лепш позна, чым ніколі. Зычу яму поспеху», — сказаў Цінькоў.

У канцы ліпеня Вялікабрытанія зняла санкцыі з Цінькова, уведзеныя яшчэ на пачатку вайны. Пасля гэтага Цінькоў распавядаў, што ў размовах з ім многія расійскія бізнэсоўцы выказваліся супраць вайны, аднак публічна так і не выступілі.

У ліку сваіх суразмоўцаў Цінькоў назваў заснавальніка «ЕўраХіма» Андрэя Мельнічэнку і краснадарскага прадпрымальніка Сяргея Галіцкага, заклікаючы іх і астатніх расійскіх бізнэсоўцаў выказвацца супраць вайны, каб дамагчыся зняцця санкцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула