У Дзяржынскай бальніцы памерла аднагадовае дзіця. Заведзена крымінальная справа
Раніцай 4 жніўня 33-гадовая жанчына звярнулася ў Дзяржынскую бальніцу ў сувязі з хваробай свайго сына, якому раней у паліклініцы быў выстаўлены дыягназ «востры бранхіт».
Фота: Dzr.by
Каля 12:30 хлопчыку стала блага, ён перастаў дыхаць. Нягледзячы на правядзенне актыўных і працяглых рэанімацыйных мерапрыемстваў, выратаваць дзіця не ўдалося.
Следчыя апыталі медыцынскі персанал і ініцыявалі праверку вышэйзгаданых устаноў аховы здароўя.
У выніку заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 162 (неналежнае выкананне медыцынскімі работнікамі сваіх прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць).
Чытайце таксама:
У Баранавічах знайшлі муміфікаванае цела жанчыны
У Рагачоўскім раёне пад коламі цягніка загінуў 78-гадовы пенсіянер. У яго былі праблемы са слыхам