БЕЛ Ł РУС

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску судзяць бацьку пяцярых дзяцей

11.08.2023 / 14:09

Nashaniva.com

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 11 жніўня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе судзяць жыхара Дзяржынска Аляксандра Клімашэвіча.

Аляксандр Клімашэвіч. Фота: сацсеткі

Затрымалі мужчыну 1 красавіка і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Сяргеевіч Клімашэвіч.

Чытайце таксама:

Гродзенца затрымалі за «абразы» Лукашэнкі і міліцыянтаў

Затрымалі жыхара Кобрына, які нядаўна вярнуўся з-за мяжы

Затрымалі сямейную пару. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула