У Магілёве будуць судзіць эколага Ганну Скрыган
Суд над навукоўкай-эколагам Ганнай Скрыган пачнецца 21 жніўня і будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе Mayday team. Жанчыну абвінавачваюць па артыкуле аб распальванні варожасці. Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя.
Ганна Скрыган — кандыдатка геаграфічных навук, былая кіраўніца магілёўскага аддзялення міжнароднага аб'яднання «Экапраект». Удзельнічала ў навуковых канферэнцыях, звязаных з экалогіяй і ўрбаністыкай.
Працавала ў Беларуска-расійскім універсітэце, была дацэнткай кафедры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама загадчыцай кафедры аўтамабільных дарог. Па стане на снежань 2021 года жанчына працавала ў Цюменскім дзяржаўным універсітэце.
Чытайце таксама:
Як мінімум сем сілавікоў брутальна затрымлівалі аднаго чалавека
Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»