Закрыццё двух пераходаў на мяжы з Літвой перанеслі
Памежныя пераходы «Шумск» («Лоша» з беларускага боку) і «Цверач» (з беларускага боку — «Відзы») на літоўска-беларускай мяжы плануюць закрыць у наступную пятніцу, 18 жніўня. Пра гэта паведаміла дарадца міністра транспарту Літвы Габрыэле Васіляўскайце.
Фота: Віцебская мытня
Паводле слоў чыноўніцы, гэта папярэдняя дата, якую могуць узгадніць падчас пасяджэння ўрада 15 жніўня. На пасяджэнні будзе разгледжаны праект часовага закрыцця двух пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы.
У суправаджальным лісце Міністэрства транспарту Літвы гаворыцца, што прапануецца часова прыпыніць дзейнасць двух пунктаў пропуску «ў сувязі са змяненнем геапалітычных абставін і пагроз».
Раней паведамлялася, што пункты пропуску ў Шумску і Цверачы літоўцы закрыюць ужо з 15 жніўня.
Чытайце таксама:
Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь
Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю