БЕЛ Ł РУС

Ранкам расейцы абстралялі Херсоншчыну. Ёсць загінулыя

13.08.2023 / 12:17

Nashaniva.com

Раніцай 13 жніўня Расія ўдарыла па Херсонскай вобласці. Паведамляецца пра 7 загінулых.

Фота: тэлеграм-канал кіраўніка МУС Украіны Ігара Кліменкі

У сяле Шырокая Балка ў выніку расейскага артылерыйскага абстрэлу загінуў мясцовы жыхар і сям'я — муж, жонка і іх дачка, якой усяго 23 дні ад нараджэння. 12-гадовага сына шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведамляе кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. У бальніцы ён памёр, стала вядома пазней.

У Станіславе, дадае ён, зафіксавана 12 прылётаў. Загінулі двое мужчын, яшчэ адна жанчына траўмаваная. 

Фота: тэлеграм-канал кіраўніка МУС Украіны Ігара Кліменкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула