БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жанчына забіла мужа, але сказала, што ён так, з нажом у грудзях, прыйшоў з вуліцы

13.08.2023 / 17:57

Nashaniva.com

Гамяльчанка сама звярнулася ў міліцыю з паведамленнем, што невядомы ўдарыў нажом яе мужа. Яна ж выклікала хуткую дапамогу.

Пазней высветлілася, што трагічнай гісторыі папярэднічала застолле. Падчас скандалу 40-гадовы мужчына ўдарыў сваю 44-гадовую жонку.

Гэта абурыла жанчыну, яна схапіла са стала кухонны нож і ўдарыла ім мужа ў вобласць грудзей. Але супрацоўнікам дэпартамента аховы яна сказала, што не ведае, хто параніў мужа — нібыта ён так з нажом каля сэрца прыйшоў з вуліцы.

Са слоў затрыманай, яна ўсяго толькі хацела прыстрашыць, але не разлічыла сілы. Гісторыю з нападам выдумала свядома, каб адвесці ад сябе падазрэнні.

Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула