У Белгарадзе адбыўся выбух. Пашкоджаны шматпавярховік
Жыхары Белгарада паведамляюць пра выбух у горадзе. Мясцовыя паблікі публікуюць фота пашкоджанага дома і аўтамабіля на вуліцы Ясеніна.
Пашкоджаны шматпавярховік у Белгарадзе. Фота: мясцовыя паблікі
Што стала прычынай выбуху, пакуль невядома. Відавочца распавёў аднаму з мясцовых тэлеграм-каналаў, што бачыў палёт беспілотніка, потым пачуўся выбух.
Улады здарэнне пакуль гэта не каментавалі.