БЕЛ Ł РУС

Франак Вячорка шпіталізаваны, разам з яшчэ 20 салдатамі

3.12.2009 / 10:34

У Мазыры, дзё ён служыць, эпідэмія грыпу набыла драматычны характар.

У Мазыры, дзё ён служыць, эпідэмія грыпу набыла драматычны характар.

Франка Вячорку, які служыць у Мазырскай вайсковай частцы, забрала хуткая. Яго даставілі ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога клінічнага шпіталя. У яго падвышаная тэмпература. Медыкі паставілі дыягназ «Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя».

Разам з Франкам у шпіталь трапілі больш за два дзесяткі салдат. Франак паведаміў свайму бацьку, што ў аднаго жаўнера, калі той кашляе, з рота ідзе ружовая слізь. Гэта нагадвае сімптомы пнеўманіі.

Франак паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і робяць кропельніцы з фізрастворам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула